Адкінем палітыку (калі не любіце яе ці я вам з ёю надакучым).
Можаце панастальгіраваць разам са мною
Ішоў 2011 год.
Недзе ва Ўсходняй Украіне
Дняпро. Вялікі і магутны
Крым. Край партызанскай славы
Далей ідуць фоткі з Феадосіі:
Порт Феадосіі. Яшчэ пад украінскай сімволікай. Былі гады, вось у маю маладосць украінскі сцяг лунаў над слаўнай Феадосіяй!..
"Діды ваівалі". І як на гэтым можна зарабіць :)
Мапа Феадосіі.
Па-руску. Турыстам, якія акупуюць / акупавалі гэты горад падчас летняга сезону
Па-руску. Турыстам, якія акупуюць / акупавалі гэты горад падчас летняга сезону
А тут на дзвюх мовах (шыльдачка часоў СССР)
А вось ваенная база, на якой праводзіліся вучэнні ўкраінскай арміі і НАТО
Крыніца каля манастыра. Дарэчы, вельмі цікавага і старажытнага
Помнік Афанасію Нікіціну. Вандроўніку за 3 мора. Тады вандраваць было не тое што цяпер. Тады не было лоўкостаў, хостэлаў ці каучсёрфінга. Толькі лапці, толькі хардкор!
Мяне чамусьці здзівіў выгляд звычайнае травы на фоне мора. Усё ж мора было для мяне нечым дзівосным і незвычайным. А тут трава, амаль такая ж, якую можна пабачыць паўсюль у Беларусі.
Дэпутаты Гарсавета Феадосіі ўшанавалі яшчэ грамадзян Украіны за правядзенне пікета супраць размяшчэння войскаў НАТО ў Крыму. 2006 год.
Што мне вельмі дагэтуль запомнілася, гэта адносна чыстыя пляжы і цёплая вада. Яна на Азове больш салёная, чым на Чорным. Таму прасцей плаваць.
Пустыя пляжы на Арабацкай стрэлцы. Тады хадзілі чуткі, што некалькі чалавек нібыта заразіліся нейкім страшэнным вірусам, таму на Азоўскім моры нібыта небяспечна купацца. Хм... Але потым гэты міф быў развеяны і мы вырашылі ўсё ж паехаць на Азоўскае мора і не пашкадавалі.
Было такое ўражанне, што знаходзішся ў пустыні. Столькі вады знаходзіцца паабапал дарогі. А па ўражаннях пустыня ды й годзе. Такія расліны, як на фотцы, лёталі клубочкамі паўсюль.
Яшчэ запомнілася, што машына загрузла ў пяску. І прыйшлося падкладваць пластыкавыя бутэлькі, якія валяліся побач, каб выехаць. Лайфхак на будучыню, калі загрузнеце.
А на сёння ўсё. Чытайце працяг на
"Dźe byŭ ja".