суббота, 26 июля 2014 г.

Дзе быў я?

Я люблю фоткаць. Не для таго, каб потым паказаць. Мяне прываблівае сам працэс. Не, я не прафесіянал. І нават не прэтэндую на тое, каб калісьці пачаць рабіць прафесійныя здымкі. Я проста фоткаю. Я фіксую моманты. А моманты ў маладыя гады, яны такія, яскравыя, эмацыйныя. А фотаапарат хоць неяк, ды фіксуе іх. Дазваляе забраць частку гэтае атмасферы з сабой.

Мяне раз'юшвае, калі нехта просіць мяне зрабіць фотаздымак, тлумачыць, якім ён павінен быць. Гэта не па мне. Я лічу, што трэба быць вар'ятам, каб падчас вандровак канцэнтрыраваць увагу на фотаздымках. Гэта злачынства супраць маладосці. Фоткаць трэба хутка і ў аўтаматычным рэжыме. Так ты і момант з сабой забіраеш, ды яшчэ і можаш яго як мае быць пражыць. Прынамсі, так я і раблю. Я не замарочваюся наконт асвятлення, ракурса і г.д. Я вандрую і фоткаю ў аўтаматычным рэжыме і забіраю з сабой тыя моманты, якія мне падабаюцца.

Так атрымалася, што фотак на камп'ютэры ў мяне шмат. Я не паказваю здымкі, зробленыя падчас нядаўніх вандровак. Не хачу марнаваць час і сілы на тлумачэнні. Я хачу, каб моманты засталіся са мною. А фоткі потым дапамогуць маім успамінам аднавіцца.

Я проста хачу падзяліцца з вамі выпадковымі фотаздымкамі з маёй калекцыі.

Вы толькі што пабачылі 5 фотак, большасць з якіх вы аднясеце да катэгорыі "ні аб чым" (ну ок, у апошняй нешта ёсць). Гэтыя 5 здымкаў зробленыя ў 5 розных краінах. І кожная з гэты фотак мае для мяне пэўны сэнс.

Першая фотка выклікае ў мяне асацыяцыю з вяртаннем у лета. Я ніколі не вяртаўся ў лета. А на гэтай фотцы ў мяне склалася ўражанне, што раптам пасля восені пачалося яно. Гарачае, потнае лета.

Другая фотка - тыповая Еўропа. І чамусьці думкі пра гамасэксуалістаў, рознакаляровы сцяг якіх выклікае ў мяне асацыяцыі з гэтай машынай.

Трэцяя фотка выклікае ў мяне думкі пра спакой і вечнасць, а таксама пра шчаслівыя краіны. Зробленая на могліцах.

Чацвёртая фотка зусім не Малінаўка вячэрняя.

А пятая фотка зроблена пасля таго, якя змяніў тэмпературу вакол сябе на 48 градусаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий